Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйным працэсе дашкольнай установы "

Дата: 10 февраля 2020 в 11:02, Обновлено 9 сентября в 22:21
Автор: Зак Т. Д.

Кансультацыя для выхавальнікаў

Каб родная мова не была экзотыкай для дзяцей і заняла пачэснае месца ў адукацыйным працэсе, патрэбна наладзіць сістэму дзейнасці па ўжыванні, укараненню і распаўсюджанні яе ва ўстановах адукацыі.      Прапануем эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйны працэс дашкольнай установы:

  • арганізацыя тлумачэння заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх схода;
  •  правядзенне ў дашкольных установах дзѐн беларускай мовы, заняткаў па развіцці беларускамоўных узаемаадносін ("Нацыянальнае адзенне", "Вышыўка і карункі", "Лялькі з саломы і лѐну", "Вырабы з лазы (саломкі, дрэва, гліны)", "Беларускі раслінны роспіс", "Беларуская народная цацка", "Знаѐмства з прадметамі сялянскага побыту");
  •  арганізацыя рэгулярных сустрэч з беларускімі пісьменнікамі па правядзенні асветніцкай работы ў дашкольных установах;
  • арганізацыя выдання газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры;
  •  правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў, беларускаму народнаму фальклору;
  •  правядзенне кніжных выстаў, дзѐн беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры;
  • арганізацыя наведвання бібліятэк, музеяў, цэнтраў рамѐстваў, падарожжаў па гістарычных мясцінах беларусаў, дзе можна пазнаѐміцца з асноўнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі беларусамі – іх месцам і значэннем у гістарычным развіцці краіны (Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міхала Агінскага і інш.); мастацтвам Беларусі; народнымі святамі, традыцыямі, звычаямі, народнымі промысламі і рамѐствамі; дасягненнямі беларускага народу.       Будзе цікавым і карысным для дзяцей дашкольнага ўзросту пазнавальны матэрыял для гульневай дзейнасці:

Рухомыя гульні "Садзі лянок", "Гарлачык", "Чарадзей", "Гарады", "А мы проса сеялі", "Грушка", "Пасадка бульбы", "Змейка", "Заінька ў садочку", "Шышкі, жалуды, арэхі", "Паляўнічыя і качкі".

Дыдактычныя гульні

Малодшы ўзрост: "Знайдзі прадмет па слове",  "Што ў мяшэчку", "Ветлівыя словы".

Сярэдні ўзрост:  "Магазін", "Разбяры посуд", "Адгадай, што ў мяшэчку?", "Агароднік", "Што нам прывезлі калгаснікі?", "Хто што робіць у весцы".

Старэйшы ўзрост: "Што з чаго і як зроблена?", "Каму што трэба", "Хто знойдзе, няхай возьме", "Што я бачыў", "Што схавана пад сурвэткай?", "Паглядзі, спазнай і назаві", "У садзе, полі, агародзе", "Гардэроб лялькі".

     Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лѐгка. А для гэтага неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця «завучваць», а падштурхоўвалі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

     Формы работы педагогаў дашкольнай установы з бацькамі.

Індывідуальныя формы:

- стварэнне герба сям’і, радаводу;

- распрацоўка і падрыхтоўка касцюмаў да народных святаў;

- прыгатаванне страў беларускай кухні;

- мэтавыя прагулкі па горадзе;

- наведванне музеяў, выстаў;

- складанне апавяданняў на розныя тэмы;

- збіранне ілюстрацый, выразак з часопісаў;

- анкетаванне бацькоў.

Калектыўныя формы:

- кансультацыя "Мая Радзіма-Беларусь";

- семінар-практыкум "Традыцыі беларусаў і іх асноўныя запаветы";

- лекторый "Роля бацькоў, бабуляў і дзядуляў у выхаванні сваіх нашчадкаў";

- сямейны клуб "Талака";

- гутаркі, успаміны дзядоў і бабуль пра сваѐ мінулае;

- круглы стол "Мудраслоўе на кожны дзень", "Як выхаваць беларуса"; - лекцыя-дыялог "За талакою ўсѐй сям’ѐю" (аб працоўным выхаванні ў сучаснай сям’і);

- забава "За здаровы лад жыцця";

- сустрэчы са знакамітымі жанчынамі Беларусі, шматдзетнымі маці, жанчынамі года;

- вечарына "Не пусцім наш род на звод";

- конкурс "Дружна стане ў карагод наш славуты радавод";

- сумесныя народныя святы і абрады;

- гасцѐўня "Любімая песня (верш, прыказка) нашай сям’і";

- вечар-партрэт "Куфэрачак сямейнага шчасця";

- вячоркі "Сення ў нашай хаце свята";

- шоў-конкурс "Вось такія пірагі!";

- стварэнне і работа міні-музеяў у групе (беларускае нацыянальнае адзенне, жывельны і раслінны свет, гістарычныя помнікі, дэкаратыўна- прыкладное мастацтва і інш.) ;

 - інсцэнізацыя казак і паданняў;

- школа маладых бацькоў  ( "Якая матка, такое і дзіцятка " – цыкл сустрэч з маладымі сем’ямі).

- сямейны педсавет  "Вопыт выхавання дзяцей".

     Каб вызначыць адметнасць педагагічнага вопыту сям’і, бацькам прапануецца анкета з пытаннямі і заданнямі:

- Ці ведае Ваша дзіця геаграфічныя назвы мясцовасці, дзе пражывае?

-Зможа сын (дачка) назваць Ваша поўнае імя і імя па бацьку?

-Як часта ўнук (чка) бачыцца з бабуляй і дзядулем?

-Як Вы рыхтуецеся да нацыянальных святаў, якія з іх адзначае Ваша сям’я?

-Якія рэцэпты (назвы) беларускіх страў перададзены Вам ад старэйшага пакалення?

-Ці гулялі б Вы з дзецьмі ў народныя гульні, каб ведалі іх змест і прыналежнасць святу (напрыклад, біткі ў Вялікдзень; гойданне на арэлях на Саракі, Гуканне вясны і інш.)?

        Спадзяемся, што прапанаваныя сродкі і формы дапамогуць Вам арганізаваць цікавую і змястоўную дзейнасць у дадзеным накірунку.  Толькі агульнымі намаганнямі можна дабіцца станоўчага выніку ў далучэнні дзяцей да роднай спадчыны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.