Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял па далучэнні дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні. Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў(кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўваюць веру ў дабро, справядлівасць, раскрываюць маральна-этычныя погляды беларусаў, даюць магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова.
Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх успрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання.
Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.
КАЛЫХАНКІ – асноўная задача –супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё – гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.
ЗАБАЎЛЯНКІ, ПАЦЕШКІ – суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіцяці, супакойванне, кармленне.
ПЕСНІ – адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыяпесні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя ўяўленні абнавакольным свеце, выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжэта, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мысленню, адначасова дапамагаюць засвоіць пэўныя гукі (прыпевы гой-гой-гой!Люлі-люлі)
ЗАКЛІЧКІ – гэта зварот, заклік да сіл прыроды, адухаўленне прыроды.
ДРАЖНІЛКІ – лаканічныя, невялікагапамеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывел, дакладна перадаюць пэўную рысу характару.
ЛІЧЫЛКІ – прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага.
ГУЛЬНІ – прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, з навакольнай прыродай; многія гульні заснаваны на перайманнірухаў, дзеянняў прыпэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору – лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.
КАЗКІ – універсальны сродак народнай педагогікі; утрымліваюць жыццёвым аральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чымчытаць, расказваць пранікненна і цікава, гледзячы у вочыдзецям.
ЗАГАДКІ – у сціслай і дакладнай форме падводзяць вынікі назіранняў за цэлымі групамі жыцце выхз’яў, жывел, птушак, вызнаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.
ПРЫКАЗКІ – трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое маепрамы і пераносны сэнс. У іх выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням даеацэнку з’яў, падзей, узаема адносін паміж людзьмі.
ПРЫМАЎКІ – характарызуюцца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваецца найчасцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце.
Прыказкі і прымаўкі надаюць мовевыразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюць выхаванню высокіхмаральных пачуццяў, перадаюць жыццё вывопыт і маральна-практычную філасофію народа.